Супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці сабралі 35 тысяч подпісаў



Звыш 35 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу сабрана ў Берасці. Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. На дадзены момант працэс збору подпісаў яшчэ працягваецца. Эксперт адзначыў, што мясцовыя ўлады павінны прыслухацца да меркавання жыхароў гораду:

– Гэта азначае, што вялікая колькасць берасцейцаў супраць будаўніцтва гэтага завода. Сабраць такую колькасць подпісаў – вялікая праца. Я назіраў, як збіраліся подпіса. Большасць людзей, які праходзілі побач са зборшчыкамі, аддавалі свае галасы супраць завода. Гэта сведчыць пра вялікае нежаданне берасцейцаў бачыць гэты завод пад Берасцем.

Актывісты, якія выступаюць супраць з’яўлення акумулятарнага заводу, плануюць выйсці на плошчу ўжо ў бліжэйшыя выходныя, калі будаўніцтва аб’екту не будзе прыпынена.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце