Супраць былога палітвязня Сяргея Каваленкі пачалі крымінальную справу
На былога палітвязня Сяргея Каваленку завялі крымінальную справу за знявагу дзяржаўных сімвалаў. Пра гэта піша праваабарочны сайт „Віцебская вясна” са словаў яго былой жонкі Алены Каваленкі. Па гэтым абвінавачанні Каваленку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Аднак ужо больш за два гады ён жыве і працуе на тэрыторыі іншай краіны.
Пра крымінальную справу супраць былога мужа Алена Каваленка даведалася ад следчага Валянціна Сухавеева. Ён выклікаў віцяблянку на допыт у якасці сведкі па справе. Жанчына даведалася, што крымінальную справу на яе былога мужа пачалі ў жніўні 2021 года. Нагодай нібыта стаў нейкі відэазапіс у інтэрнэце.
Фота: vitebsk.cc