Супраць былога следчага Яўгена Юшкевіча пачалі крымінальную справу
З затрыманым Яўгенам Юшкевічам у ізалятары часовага ўтрымання спаткалася адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна. Пра гэта яна сама паведаміла ў сацсетках.
„На гадзінніку 21:40, я выйшла з ІЧУ. Жэня Юшкевіч цэлы і ўсім перадае прывітанне. Не пішыце мне па каментар, я на падпісцы”, — напісала адвакатка. Па тым, што з адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні, можна меркаваць, што на Юшкевіча пачалі не адміністрацыйную, а крымінальную справу.
Юшкевіч — былы следчы, ён звольніўся са Следчага камітэта некалькі гадоў таму. Сёлета ён удзельнічаў у праекце ByChange, які дапамагаў былым сілавікам уладкавацца ў грамадзянскім жыцці. 24 лістапада Юшкевіча затрымалі, у яго кватэры адбыўся ператрус.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота са старонкі Яўгена Юшкевіча ў vk.com