Супраць Дашкевіча пачалі крымінальную справу за арганізацыю масавых беспарадкаў
Супраць Змітра Дашкевіча пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Пра гэта напісала ў сваім Фэйсбуку яго жонка Наста Дашкевіч: „Званіў следчы СК. Зміцер арыштаваны па 342 ч 1. Заўтра не выйдзе.”
Паводле абвінавачання, Змітру Дашкевічу можа пагражаць ад 2 да 5 гадоў зняволення. Дашкевіч павінен быў заўтра выйсці пасля адбыцця 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
