Супраць глаўрэда «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча распачалі крымінальную справу
Як стала вядома @bajby, супраць заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу.
У чым вінавацяць рэдактара, невядома — з адваката была ўзятая падпіска аб неразгалошванні.
Манцэвіча затрымалі падчас хвалі ператрусаў у рэгіянальных медыя 15 сакавіка. З таго часу ён застаецца за кратамі. Цяпер Аляксандра перавядуць у следчы ізалятар.