Супраць гомельскай мастачкі пачалі крымінальную справу
Гомельскую мастачку Марыю Тульжанкову 15 кастрычніка пакаралі 15-дзённым арыштам за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
22 кастрычніка ад яе сяброў стала вядома, што супраць Марыі распачалі крымінальную справу аб «масавых беспарадках». Сёння з мастачкай, якая цяпер у ізалятары часовага ўтрымання, праводзяць следчыя дзеянні. Для гэтага ў ізалятар выклікалі адваката.
Пакуль невядома, якія менавіта дзеянні мастачкі падпалі пад крымінальны артыкул.
Апошнія гады Марыя Тульжанкова вучылася ва Ўроцлаве (Польшча). Выкладчыкі і студэнты польскай ВНУ выказвалі пратэст супраць 15-дзённага арышту былой студэнткі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: nv-online.info
