Супраць Ларысы Шчыраковай распачалі крымінальную справу
Крымінальную справу распачалі супраць былой журналісткі Ларысы Шчыраковай.

Паводле арт. 361-1 „Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь” Ларысе пагражае да чатырох гадоў зняволення. Яе 16-гадовы сын Святаслаў цяпер знаходзіцца ў прытулку, адкуль яго возяць у школу. Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні прыедзе бацька Святаслава з Навасібірска і выступіць апекуном.
Ларыса, якая публічна развіталася з журналістыкай у 2021 годзе, апошнім часам займалася этнаграфіяй, ладзіла фотасесіі ў нацыянальных строях. Яна займалася таксама праектам па ўшанаванні памяці рэпрэсаваных землякоў „Забітыя і забытыя”.
