Супраць Сіўчыка спынілі адміністрацыйныя справы
Спынілі дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць аднаго з лідараў руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Падставай для спынення спраў стала тое, што выйшлі тэрміны даўнасці правапарушэнняў. Агулам супраць палітыка было складзена пяць пратаколаў за ўдзел у снежаньскіх акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй.
На сёння Вячаслаў Сіўчык асуджаны паводле дзвюх спраў на 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Ён пакуль не адбываў гэтае пакаранне. Разгляд яшчэ адной справы мае адбыцца 24-га лютага.
Беларускае Радыё Рацыя