Супраць трох удзельнікаў гурту Tor Band завялі крымінальныя справы
Як паведамляе «Наша Ніва», трох удзельнікаў гурту Tor Band — Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка — перавялі ў Гомельскі СІЗА. Гэта значыць, што супраць іх завялі крымінальную справу.
16 студзеня Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прызнаў Tor Band «экстрэмісцкім фармаваннем». Tor Band заняў 109-е месца ў спісе экстрэмісцкіх арганізацыяў, які вядзе МУС Беларусі. Гэта адзіны ў спісе музычны калектыў.
Удзельнікаў гурту Tor Band разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. У канцы снежня паведамлялася, што яны ня выйшлі на волю пасля 60 дзён арышту.