Супрацоўнік МНС выратаваў школьніцу і студэнтку, якія танулі ў Дзвіне



 Супрацоўнік МНС выратаваў школьніцу і студэнтку, якія танулі ў Дзвіне, у межах г. Полацка.

Паведамленне пра тое, што тонуць людзі, паступіла 2 жніўня ў 16.20. Работнік ведамства выратаваў навучэнку Бігосаўскай сярэдняй школы Верхнядзвінскага раёна 2006 года нараджэння і студэнтку Полацкага педагагічнага каледжа 2000 года нараджэння. У шпіталізацыі яны не мелі патрэбы, адзначае Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.

belapan.by