Супрацоўніка шпіталя МУС арыштавалі на 15 сутак
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна судзілі супрацоўніка шпіталя МУС Андрэя Шаўчука, паведамляюць валанцёры „Вясны”.
Паводле пратакола, 27 сакавіка на вуліцы Варанянскага, 50 яго затрымалі супрацоўнікі АМАПа для высвятлення асобы, але ён „упіраўся, хапаўся рукамі”. За гэта ў Кастрычніцкім РУУС на яго склалі пратакол за непадпарадкаванне па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў).
На судзе сведчыў сяржант ППСМ Собалеў. Але ён не памятаў, у што быў апрануты Шаўчук і што ён быў з роварам.
Шаўчук віну сваю не прызнаў і на судзе сцвярджаў, што яго неабгрунтавана затрымаў АМАП.
У выніку суддзя Аляксандр Рудэнка прызнаў Андрэя Шаўчука вінаватым па арт. 24.3 КаАП і арыштаваў яго на 15 сутак.