Супрацоўнікам дзяржарганізацый рэкамендуюць не карыстацца незалежнымі сайтамі
Супрацоўнікі парка «Белавежская пушча» атрымалі загад не карыстацца сайтамі TUT.BY і Onliner.by. Такія ж паперы, верагодна, трапілі і ў іншыя арганізацыі.
У загадзе гаворыцца пра тое, што супрацоўнікі нацыянальнага парку павінны «пад персанальную адказнасць» выключыць выкарыстанне парталаў TUT.BY і Onliner.by у сваёй «гаспадарчай дзейнасці». Нельга заходзіць на інтэрнэт-парталы, а таксама іх субдамены з любых лічбавых прылад і сетак перадачы дадзеных, якія належаць парку. Прычым тэхнік-праграміст і адміністратар сетак павінны кожны дзень выбарачна правяраць камп’ютары супрацоўнікаў «на прадмет наведвання» згаданых сайтаў.
Раней у рэдакцыі незалежных СМІ раней ужо звярталіся супрацоўнікі дзяржаўных арганізацый, якія паведамлялі, што ў іх праблемы з доступам да навінных сайтаў, уключаючы TUT.BY і Onliner. Праблема назіралася пры выкарыстанні паслуг правайдэра BELISP. А на сайт Радыё Рацыя ладзілася Ddos-атака.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tut.by