Супрацоўнікі амбасады ЗША павіншавалі з Калядамі па-беларуску
Супрацоўнікі амерыканскай амбасады ў Менску на чале з Часовай паверанай у справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур павіншавалі беларусаў з надыходнымі Калядамі.
Яны праспявалі вядомую калядную песеньку Jingle Bells – “Звон звініць” па-беларуску.
Відэавіншаванне беларусаў ад амерыканскай амбасады размешчана на старонцы амбасады ў Facebook.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа
