Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўнагадовых праводзілі вобшук у кватэры бярозаўскага актывіста



Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўнагадовых Бярозаўскага РАУС 2 ліпеня раніцай правялі вобшук у кватэры грамадскага актывіста Вадзіма Пашкевіча і затым затрымалі яго на вачах у  дзяцей. Вечарам таго ж дня яны вярнуліся ў дом Пашкевіча на паўторны вобшук ужо па справе жонкі Пашкевіча Алесі і зноў усё рабілася на вачах у дзяцей.

Кажа Алеся Пашкевіч:

– Старэйшае маё дзіця, яму 8 гадоў, ён цудоўна ўсё разумее. І ўжо на асабістым вопыце змог убачыць, хто такія міліцыянты і што яны робяць. У яго ўяўленні міліцыянты – гэта людзі, якія ўрываюцца да цябе ў хату, забіраюць твае рэчы, тваіх бацькоў. Вось калі яны прыйшлі другі раз, у майго дзіця была істэрыка. Мне давялося яго паіць заспакойлівымі сродкамі, таму што ён заікаўся, у яго была няскладная гаворка. І ён заўжды ў мяне пытаўся: “Мама, цябе  таксама забяруць?”.

Паводле Алесі Пашкевіч, начальнік інспекцыі Дзмітрый Лішко і яго падначалены Пазняковіч забралі мабільны тэлефон у сына. Тыя людзі, якія павінны абараняць інтарэсы дзяцей, іх жа парушаюць. Няўжо з кадрамі  стала ў бярозаўскай міліцыі так дрэнна?

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

 

Дзмітрый Лішко (справа)

Дзмітрый Пазняковіч

Беларускае Радыё Рацыя