Супрацоўнікі МНС выратавалі з калодзежа электраманцёра і яго сына



Супрацоўнікі МНС у Віцебску выратавалі з чатырохметровага калодзежа электраманцёра і яго сына.

Паводле інфармацыі рэгіянальнага ўпраўлення ведамства, 8 жніўня ў 19.33 паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі двум мужчынам, якія знаходзіліся ў каналізацыйным калодзежы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў па вул. Данукалава.

З калодзежа паднялі грамадзяніна 1958 года нараджэння, электраманцёра Віцебскага даччынага ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак, і яго сына 1981 г. н., стропальшчыка ААТ „Віцебсклес”. Абодва шпіталізаваныя.

belapan.by