Супрацоўнікі партала realt.by адпушчаны на волю
Пасля допыту ў Следчым камітэце па „справе БелТА” супрацоўнікі партала realt.by адпушчаны на свабоду, паведаміў БелаПАН галоўны рэдактар сайта Уладзіслаў Кулецкі. З яго, а таксама з Ігара Хмары, Марыі Сарока і Алены Маслоўскай ўзята падпіска аб неразгалошванні тайны следства.
Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, з офіса realt.by былі вывезены камп’ютары і ноўтбукі.
