Супрацоўнікі symbal.by выйшлі на волю пасля сутак
Супрацоўнікі крамы symbal.by, якая гандлюе таварамі з нацыянальнай сімволікай, адбылі адміністрацыйны арышт і ўжо вызвалены. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў заснавальнік праекта Павел Белавус.
«Супрацоўнікі symbal.by на волі. Дзякуй усім за падтрымку! Зараз будзем думаць, як далей жыць і працаваць», — напісаў Павел Белавус.
«Напрыканцы студзеня ў краму, якая гандлюе таварамі, аздобленымі нацыянальнай сімволікай, прыйшоў АБЭЗ. Прыйшоў адзін — сышоў з дакументамі, тэхнікай і канфіскаваным таварам.
Тады ж забралі і чатырох супрацоўнікаў Symbal.by. Так крама, якую дзяржава прэсавала яшчэ да выбараў, засталася амаль без персанала. Зрэшты, гэта яшчэ не «кіно» — «кіно» пачалося пазней, калі справа дайшла да судовых разбіальніцтваў.
У выніку на суткі адправілі ўсіх чатырох, прышпіліўшы ім артыкулы 23.34 (несанкцыянаванае мерапрыемства) і 23.4 (непадпарадкаванне). Канкрэтна намесніку дырэтара Мікіце Броўку і бухгалтару Ксеніі Міклашэўскай інкрымінавалі тое, што яны «праводзілі пікетаванне шляхам размяшчэння прадукцыі з сімволікай на прылаўку крамы». Абодвум далі па 20 сутак арышту. Потам па 15 сутак атрымалі яшчэ дзве супрацоўніцы — Анастасія Трафімчык і Вольга Ігнатовіч».