Сустаршыні страйкама „Беларуськалія” прысудзілі 30 сутак арышту
Сустаршыня страйкама „Беларуськалія” Анатоль Бокун арыштаваны на 30 сутак. Такую пастанову вынес 12 мая суддзя суда Салігорскага раёна Юрый Блоцкі, паведаміў тэлеграм-канал страйкама.
Па якім артыкуле вынесена пастанова аб арышце, не ўдакладняецца. Магчыма, гэта арт. 24.23 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
Як адзначае страйкам, Бокуну таксама ставіцца ў віну непадпарадкаванне міліцыі, таму можа адбыцца яшчэ адно пасяджэнне суда.
З 8 мая Бокун знаходзіўся ў міліцыі. У той дзень каля 10 гадзін раніцы ён перадаў, што невядомыя блакавалі яго ў доме бацькоў.
На мінулым тыдні ў інтэрв’ю газеце „Народная Воля” Бокун заявіў, што нарвежскі партнёр „Беларуськалія” кампанія Yara вырашыла адправіць на беларускае прадпрыемства свайго прадстаўніка для назірання за сітуацыяй. На „Беларуськаліі” ён будзе знаходзіцца і маніторыць сітуацыю каля паўгода.
Бокун у верасні—кастрычніку 2020 года адбыў 55 сутак адміністрацыйнага арышту. Актывіст працаваў механікам аддзялення згушчэння сільвінітавай абагачальнай фабрыкі першага рудаўпраўлення прадпрыемства. Адміністрацыя „Беларуськалія” звольніла яго за „парушэнне працоўнай дысцыпліны, таму што ён не хадзіў на працу без уважлівай прычыны”. Звальненне Бокуна ў страйкаме расцанілі як рэпрэсіі.