Сустрэча з прадстаўнікамі біблейскай камісіі праваслаўнай Царквы



17-га траўня, а 16-ай гадзіне ў гарадзенскім палацы культуры пройдзе сустрэча з прадстаўнікамі біблейскай камісіі праваслаўнайе Царквы.

У межах “праваслаўнага кірмашу” сустрэча пройдзе ў выглядзе дыскусіі пад назвай: “Беларуская мова і Царква: культурны, сацыяльны і духоўны аспекты”.

“Гэта будзе цікава для мясцовых праваслаўных прыходаў, якія карыстаюцца беларускай мовай у набажэнствах”, – мяркуе айцец Георгі Рой, кіраўнік місійнага аддзелу Гарадзенскай праваслаўнай япархіі.

 –  Даўно была такая задума і ідэя, каб сустрэцца нам гарадзенскім праваслаўным, якім неабыякавая ідэя беларускага набажэнства і беларускай Бібліі з тымі людзьмі, якія працуюць над гэтым. Цікава будзе задаць тыя пытанні, якія ў нас ёсць, каб пагаварыць пра перспектывы перакладу і выдавецтва беларускамоўнай праваслаўнай літаратуры.

На сустрэчу з гарадзенскімі вернікамі прыедуць з Менску прадстаўнікі біблейскай камісіі праваслаўнае Царквы: айцец Сяргей Гардун, сакратар камісіі Іван Чарота, а таксама прадстаўнікі выдавецкага аддзелу брацтва ў гонар Віленскіх пакутнікаў: Лідзія Кулажанка, Кастусь Антановіч, Тацяна Матрунчык.

Сустрэча пройдзе па адрасе: плошча Савецкая, 6.

Беларускае Радыё Рацыя

sobor.by