Сустрэча з Юрыем Жыгамонтам у Берасці



Не ўсім хапіла крэслаў, каб размясціцца на сустрэчы з акцёрам Юрыем Жыгамонтам, якая праходзіла ў Берасці ў рамках курсаў „Мовы Нанова”. Нязменны аўтар і вядучы знакамітых “Падарожжаў дылетанта” бавіў публіку цягам дзвюх гадзінаў. Акцёр ахвотна адказваў на пытанні, распавядаў байкі ды жарты, чым выклікаў смех у залі.

Юрась узгадвае адну з шэрагу гумарыстычных гісторый, якая адбылася з ім падчас размовы, на першы погляд, з адукаваным чалавекам у Нясвіжы:

– Чаму Нясвіж? Кацярына ІІ тут прыпынілася, паветра было нясвежае. Што тут яшчэ скажаць… Такому чалавеку няма сэнсу штосьці даказваць. У Нясвіжы – паветра нясвежае, на Шаркаўшчыне – абцасам шархнула, у Карме – пакармілася. А я запытаўся, што ж тады яна рабіла ў Дрысе?

Наведвальнікі таксама пацікавіліся яго здароўем, бо ўвесну 2016-га Юры Жыгамонт перанёс інфаркт. Таксама запыталіся пра вёскі і мястэчкі, куды яшчэ збіраецца паехаць. Акцёр працягвае займацца здымкамі ўжо “Новых падарожжаў дылетанта”, якія сёлета выходзяць пакуль толькі ў інтэрнэце.

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота Максіма Хлябца