Сустрэча журналістаў-фрылансераў на Глыбоччыне
Журналісты-фрылансеры з розных рэгіёнаў Беларусі сабраліся на Глыбоччыне. Яны абмяркоўваюць праблемы ў працы і атрымліваюць парады ад экспертаў. Паводле сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў Андруся Клікунова, БАЖ разам з іншымі калегамі робяць усё магчымае, каб у беларускім заканадаўстве адбыліся прагрэсіўныя змены, датычныя журналістаў-фрылансераў:
– Сёння, нягледзячы на артыкул 34 Канстытуцыі РБ, паводле якога кожны грамадзянін мае права збіраць, захоўваць і распаўсюджваць інфармацыю, якая не з’яўляецца сакрэтнай. Ёсць таксама і закон аб СМІ, які вызначае, што, паводле закону, няма паняцця журналіст, а ёсць толькі паняцце журналіст СМІ. Насамрэч, такая фармуліроўка абмяжоўвае працоўныя, прафесійныя правы журналістаў. Таму зараз наша асноўная справа – гэта пераканаць, весці дыялог з уладамі.
Толькі за бягучы год у Беларусі каля 30 журналістаў-фрылансераў адчулі беспрэцэндэнтны ціск з боку ўладаў за сваю працу, былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ды аштрафаваныя.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтаркі