Сусветны дзень барацьбы з цукровым дыябетам



На календары – Сусветны дзень барацьбы з цукровым дыябетам. Гэта надзвычай актуальная праблема для Беларусі. За апошнія 15 гадоў лічба хворых павялічылася амаль у чатыры разы, на сёння на ўліку медыкаў знаходзіцца 400 тысячаў пацыентаў з цукровіцай.

Па словах фельдчара, алгарытм выяўлення паталогіі досыць просты:

– Аналіз на глюкозу, гэтага дастаткова зразумець, паглядзець нашча. Цукровы дыябет  ставіцца тады, калі выпадковае выяўленне глюкозы нашча больш за 7.1. А зараз норма ўзроставая да 6.5. Калі ад 6.5 да 7.1, то пачынаецца абследаванне. Можа, няправільна здаў аналіз. Ён учора ў 10 вечара паеў торт, напрыклад, захацелася, а пасля ўспомніў, што яму сёння на аналіз.

Цукровы дыябет падзяляюць на два тыпы. Першую катэгорыю маюць амаль 20 тысяч жыхароў краіны, сярод якіх 2 тысячы непаўнагадовыя, астатнія 380 тысяч маюць другі тып.

Беларускае Радыё Рацыя