Сусветны дзень “дзякуй”



Разам са словамі “мама”, “тата”, “бабуля”, “дзядуля” бацькі вучаць сваіх дзяцей з маленства казаць слова “дзякуй”. Гэтае слова гучыць паўсюль і прысутнічае ў нашым жыцці кожны дзень.

spasiboday

Жыхары Бярозы расказалі нашаму радыё, каму і за што яны хочуць сказаць “дзякуй”:

Многім людзям можна сказаць «дзякуй», бо кожны чалавек мае вельмі важнае месца ў нашым жыцці.

РР: А кіраўніцтву краіны Вы б за што падзякавалі?

– Мне падаецца, у нашай краіне створаны ўсе ўмовы для пражывання.

– За пенсію то дакладна не скажу «дзякуй». Дачка атрымлівае 2 мільёны – 2 мільёны 400, працуе медсястрой. Гэта ж здзек.

– Я ад краіны атрымаў усё, што хацеў. Хоць пытанні ёсць.

– Я думаю, што няма за што дзякаваць. Заробкаў няма, жыццё цяжкае.

– Няхай чыноўнікам «дзякуй» скажуць іх дзеці, якія і хаты пабудавалі, і жывуць прыпяваючы.

– «Дзякуй» ім за тое, што не магу ўладкавацца на працу, што мушу хавацца ад падатковай.

Для таго, каб нагадаць усім пра важнасць чароўных слоў, ААН і ЮНЕСКА ўвялі ў каляндар асаблівае свята слова «дзякуй». Яно не абазначаецца чырвоным колерам, але сваёй актуальнасці з-за гэтага не губляе.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза