Сусветны дзень памяці ахвяраў ДТЗ у Берасці
Акцыя памяці пра дзяцей, якія загінулі ў дарожна-транспартных здарэннях прайшла на плошчы Леніна ў Берасці. Яе арганізавалі прадстаўнікі берасцейскай абласной ДАІ з удзелам праваслаўных і каталіцкіх вернікаў, а таксама тых, у каго загінулі родныя, блізкія і знаёмыя. Удзельнікі мерапрыемства на плошчы Леніна запалілі знічкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых – кажа прэсавы сакратар мясцовага ДАІ Наталля Сахарчук:
— Мы не задумваемся, але штогод у свеце больш за мільёны трыста тысяч чалавек гінуць у ДТЗ. Штодня каля трох тысяч, з іх 500 дзяцей. Гэта страшна. Правядзеннем вось такіх мерапрыемстваў мы павінны прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай праблемы. Аб’яднацца ўсім разам і зрабіць нашы дарогі больш бяспечнымі. У першую чаргу навучыць дзяцей, як бяспечна паводзіць сябе на дарозе, у тым ліку асабістым прыкладам.
Сярод асноўных прычынаў дарожна-транспартных здарэнняў – перавышэнне хуткасці, ужыванне алкаголю, адсутнасць тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і прыладаў, якія забяспечваюць бяспеку кіроўцаў і пасажыраў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фоты: gaibrest.by