Сувеніры ад людзей з абмежаванымі магчымасцямі з „КерамАрта”



Чарговы тэлемост на тэму працаўладкавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі ладзяць прадстаўнікі грамадскай арганізацыі ’’Інвалід і асяроддзе’’ разам з польскімі калегамі. У цэнтры дыскусіі – магчымасці і перспектывы для стварэння працоўных месцаў для людзей з абмежаванымі магчымасці і рэалізацыя прадукцыі на рынку, – распавёў старшыня аб’яднання Іван Шмыга:

– Пытанне ў тым, што на гэтым этапе інваліды паўсюль – і ў Польшчы, і ў нас, робяць гэтыя сувеніры. Але практычна не прадаюць, яны дораць іх. А вось менавіта гэты вопыт, што мы іх робім, самаакупна, прадаём, і толькі дзеля гэтага і робім на прадпрыемстве “КерамАрт”. Вельмі карысна, я думаю, для палякаў і для нашых таксама, хто будзе запрошыны на гэтую сустрэчу.

Як адзначыў Іван Шмыга, асноўныя канкурэнты па вырабу беларускай сувенірнай прадукцыі – гэта кітайцы, у якіх закупаюць тавары, нягледзячы на нізкі ўзровень якасці ў параўнанні з беларускім.

Беларускае Радыё Рацыя