Свае чужыя і чужыя свае: гісторыя Беларусі як гісторыя памежжа



Ці падзяляе сёння былая мяжа паміж Другой Рэччу Паспалітай і Савецкім Саюзам Заходнюю і Усходнюю Беларусь? Пра гэта вялася гаворка ў сталічнай Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна. Гаворыць Ірына Кашталян – навуковы кіраўнік Беларускага архіва вуснай гісторыі.

– Мерапрыемства было прысвечана знаходжанню беларусаў на мяжы. Гэта наш новы ракурс. Нашымі выступоўцамі былі не толькі гісторыкі, але і філосафы. Наша ідэя, акрамя таго, што гэта дадатковая пляцоўка, каб абмяркоўваць актуальныя пытанні гісторыі ХХ стагоддзя, –  зрабіць гэта з пункту гледжання людзей, якія могуць дадаць новы сэнс падзеям і дапамогуць лепш зразумець тое, што было раней, тое, што перажылі нашы продкі. 

Экспедыцыя Беларускага архіва вуснай гісторыі апытала жыхароў памежжа па абодва бакі былой дзяржаўнай мяжы. Апроч пэўнага побытавага антаганізму, ніякіх іншых супрацьстаянняў не было выяўлена.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск