„Сваім людзям цёплае месца заўсёды знойдзецца”



“Сваім людзям цёплае месца заўсёды знойдзецца” – такі прынцып спрацоўвае ў адносінах да  міліцыянтаў, якія выходзяць на пенсію  ў 45 гадоў.  Ільготныя пенсіі міліцыянтаў і атрыманне імі заробкаў без выліку пэўных працэнтаў з пенсій на фоне адсутнасці працоўных месцаў усё больш раздражняе цывільных людзей. Яны лічаць непрымальным такі падыход у пенсійным пытанні на фоне эканамічнага крызісу, кажуць людзі:

– Ну якая ж гэта справядлівасць? Гэта звычайная насмешка. А бугая ў 45 гадоў, які ідзе на пенсію, проста немагчыма сабе ўявіць здароваму чалавеку.

– Калі ўсё гэта скончыцца? Калі людзям дадуць нармальную працу?

Паводле актывіста Праваабрончага цэнтра “Вясна” Сяржука Русецкага, у Беларусі перамены патрэбны паўсюль, а не толькі ў пытанні з міліцэйскімі пенсіямі:

– Змены ў заканадаўстве магчымая толькі з палітычнымі зменамі ў краіне. Беларусі патрэбна шмат што мяняць не толькі ў заканадаўстве, але і ў эканоміцы, і ў палітычнай сферы. Калі гэта стане рэальным, праўда, сёння цяжка сказаць.

Аляксандр Лукашэнка у красавіку падпісаў указ “Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння”. Гэтым указам пенсійны ўзрост беларусам падвышаны на 3 гады. Але людзі ў пагонах па-ранейшаму будуць выходзіць на пенсію на шмат раней, чым большасць астатніх грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА