Сваякам асуджаных па “пінскай справе” дазволілі спатканне з імі



Чатырнаццаць пінчукоў-палітвязняў, якія прайшлі першай партыяй па гучнай “пінскай справе”, яшчэ знаходзяцца ў Баранавіцкім СІЗА №6. На тыдні Берасцейскі абласны суд разгледзеў іх апеляцыі і пакінуў без зменаў прысуд, вынесены Яўгенам Брэганам. Неўзабаве пінчукоў накіруюць па калоніях.

Праваабаронца Алесь Рамановіч адзначыў, што перад этапаваннем сваякі палітвязняў запрасілі спатканне з імі:

– Дазволілі спатканне. Пакуль напэўна тыдзень яны прабудуць у СІЗА. Сваякі выкарыстаюць гэты момант для спатканняў. І потым гэтая першая партыя асуджаных паедзе па калоніях, куды іх размяркуюць. Пакуль яшэчэ не вядома, каго куды накіруюць. І пасля сваякам ужо паведамяць.

Нагадаем, што першую групу фігурантаў “пінскай справы” пакаралі ад пяці з паловаю да шасці з паловаю гадоў зняволення, а таксама абавязалі ў салідарным парадку сплаціць звыш 200 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды міліцыянтам, якіх прызналі пацярпелымі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: intex-press.by