Сваякі Дзяніса Івашына хвалююцца за стан яго здароўя



З 12 сакавіка 2021 году за кратамі ў гарадзенскай турме знаходзіцца журналіст Дзяніс Івашын, якога каля дома затрымалі супрацоўнікі КДБ.

Пра тое, што за гэты час адбылося з Дзянісам, распавядае яго жонка Вольга:

– За гэтыя чатыры месяцы адзіны вынік для нашага Дзяніса – гэта тое, што ў яго пагоршыўся стан здароўя. Праблемы з сэрцам пачаліся і мы хвалюемся за ягоны стан. Цяпер ён не так сябе адчувае, як адчуваў у карцары, п’е лекі прызначаныя доктарам.

Па словах Вольгі, за чатыры месяцы следчы, што вядзе гэтую справу не дазволіў ніводнага спаткання з журналістам.

– Чарговы раз адмовілі. Вось мне прыйшоў учора ліст пра чарговую адмову ў спатканні. Нягледзячы на тое, што я ў сваім апошнім патрабаванні пісала, што адмову буду лічыць як сведчанне магчымых фізічных або псіхалагічных катаванняў. Ну тым не менш усё адно адмовілі. Канешне, нам не зразумела ў прынцыпе такая пазіцыя, таму што калі вам няма чаго хаваць, чаму вы баіцеся дазволіць спаткацца на кароткі тэрмін сваякам з Дзянісам. Што вы хаваеце такім чынам?

За апошні месяц родныя не атрымалі ніводнага ліста ад журналіста, і кантакт з ім адбываецца толькі праз адваката.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя