Сведкі нашай гісторыі
Берасцеец стварыў віртуальны музей старадаўняй цэглы пад назвай “Сведкі старога Берасця”.
Фотаздымкі ягоных збораў з каментарамі пра гісторыю і геаграфію знойдзенай цэглы ён выкладае ў адмысловай суполцы ў facebook з аднайменнай назвай. Каментуе стваральнік музея, краязнаўца і аматар даўніны Сяржук Грынь:
– Калі казаць пра Берасце, то цэгла хіба ці не адзіны сведка старога Берасця, што захаваўся ў нас пасля будоўлі крэпасці. Я лічу, што мы мусім захаваць гэтых сведкаў, гэта наша гісторыя, і яна павінна застацца нашым нашчадкам.
РР: Як даўно вы гэтым займаецеся?
– Займаюся не вельмі даўно, як для калекцыянераў. Крыху больш за два гады.
Узоры цэглы са збору Сержука Грыня належаць як да розных перыядах, так і да розных месцаў цяперашняй Беларусі. У планах краязнаўцы – да святкавання 1000-годдзя Берасця стварыць цагляны цэнтр на падворку, каб там ладзіць тэматычныя вечарыны, майстар-класы па лепцы і іншыя мерапрыемствы.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара