«Свет павінен даведацца пра існаванне рабства ў сучаснай Беларусі”
Рабочы Рух праводзіць апытанне аб прымусовай працы палітвязняў Беларусі. Як піша ініцыятыва, збор і сістэматызацыя інфармацыі аб прымусовай працы палітвязняў вельмі важныя, бо «свет павінен даведацца аб існаванні такіх месцаў і рабства ў сучаснай Беларусі, і пра тое, што людзі тут падвяргаюцца пакутам; адказныя за выкарыстанне палітычных зняволеных у якасці працоўнай сілы павінны быць публічна выкрыты; гэтая інфармацыя важны аргумент для таго, каб замежныя бізнес-партнёры і дзяржавы спынілі сувязі з тымі, хто эксплуатуе палітычных зняволеных”.
-
Фота: zerkalo.io
Ініцыятыва мае намер дамагацца зменаў, праз распаўсюд гэтай інфармацыі ў беларускіх і замежных СМІ, а таксама шляхам уключэння гэтай інфармацыі ў справаздачу для Міжнароднай Арганізацыі Працы і падачы звароту да Спецыяльных дакладчыкаў ААН.
Крыніца: „Вясна”
