«Свет прыроды з твайго акна»
Такую назву атрымае цыкл прыродазнаўчых матэрыялаў, што з’явіцца ў лютым на гарадзенскім тэлебачанні. Аўтарам і вядоўцам з’яўляецца заолаг Віталь Гуменны, які зрабіў больш за 200 праграмаў пад назвай “У аб’ектыве натураліста”.
У чым адметнасць беларускай прыроды і для чаго патрэбныя такія перадачы – іх аўтар распавёў нашаму радыё:
– Мы зараз шмат часу праводзім у сваёй маленькай прасторы, вельмі рэдка вылазім адтуль. А вылазіць, аказваецца, вельмі лёгка. Дастаткова паглядзець праз акно, зачапіцца за нейкую дэталь. Гэтыя дэталі мы і спрабуем паказаць. Мы выехалі, едзем па дарозе. І дастаткова спыніцца і паглядзець. А калі ведаеш, куды глядзець, то можна пабачыць шмат цікавага. У гэтым і ёсць «фішка» беларускай прыроды. Пры многіх вядомых шмат невядомых. Гэта і ёсць прыгажосць, бо яна наша. І многія едуць, каб пабачыць яе.
Перадачы Віталя Гуменнага карыстаюцца вялікім попытам у гарадзенскіх тэлегледачоў, і цяпер іх можна будзе пабачыць не толькі на экране тэлевізара, але і праз інтэрнэт.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня