Свежы нумар «Слонімскага краю»
Трохі са спазненнем, але выйшаў з друку ліпеньскі нумар электроннай версіі «Слонімскага краю», які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.
Нумар адкрываецца артыкулам ,у якім распавядаецца пра тое, як савецкія партызаны ў гады Другой сусветнай вайны расстрэльвалі мірных жыхароў вёскі Якімавічы Слонімскага раёна.
Чытач газеты Арцём Салейка напісаў артыкул пра слонімскага фатографа Якава Салавейчыка і яго нашчадкаў, а таксама матэрыял пра знакаміты слонімскі шлем. А слонімец Міхаіл Шуляк цікава распавёў пра вёску Азярніца і яе старыя надмагільныя помнікі.
Знойдуць на старонках свежага нумару “Слонімскага краю” чытачы і вельмі каштоўныя і арыгінальныя матэрыялы пра тое, як у 1806 годзе рускія гвардзейцы абакралі слонімскага ювеліра, якія адбываліся здарэнні на Слонімшчыне 90 гадоў таму і шмат іншых.
Поўнасцю свежы нумар “Слонімскага краю” чытайце тут.
Беларускае Радыё Рацыя