„Свінцовая варта” пад Берасцем
Ад адзінак да некалькіх дзясяткаў чалавек кругласуткава дзяжураць ля акумулятарнага завода „АйПаўэр”, што пад Берасцем.
Усе яны – прадстаўнікі ініцыятыўнай групы праціўнікаў завода, якія з 3 траўня збіраюцца там на так званую „свінцовую варту”:
– Сумна, што наша ўлада нас не чуе. І менавіта таму я тут.
– Праблема ўжо даўно была, і хочацца, каб як мага больш людзей пра гэта ведалі. Бо трэба пастаянна прасоўваць гэта ў масы. Бо, калі ўсё затухне, то не будзе ніякага эфекту. А калі мы разам будзем, то можа і зачыняць завод.
Актывісты сочаць за ўездам і выездам грузавых аўтамабіляў на вытворчасці, а таксама за выкідамі, якія перыядычна назіраюць над трубамі прадпрыемства. Справа ў тым, што канчатковай прыёмкі завода камісіяй не было, і ён можа працаваць толькі ў тэставым рэжыме. Усе дзеянні на тэрыторыі вытворчасці „АйПаўэр”, якія, на думку актывістаў, з’яўляюцца супрацьзаконнымі, „свінцовыя вартаўнікі” фіксуюць, распаўсюджваюць інфармацыю ў сацыяльных сетках і паведамляюць правааўхоўным і кантралюючым органам.
„Запрашаем далучацца да „свінцовай варты!” – заклікалі актывісты.
Цалкам гук у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасцейскі раён.