„Свінцовая варта” працягваецца



Нягледзячы на арышт Віктара Лемяшэўскага і заявы Анатоля Ліса, праціўнікі акумулятарнага завода „АйПаўэр” працягваюць „свінцовую варту” ля прадпрыемства.

Сярод іх грамадскі актывіст Алег Вялаў. Ён звяртае ўвагу на адно з, на яго думку, парушэнняў, выяўленых вартаўнікамі днямі раней. Тады актывістам удалося праверыць тэстам вадкасць у адной з падземных ёмістасцяў, закрытых люкамі, якія знаходзяцца ля прадпрыемства:

– Былі аналізы рН амаль 12 – гэта фактычна канцэнтраваная шчолач. Максімальная канцэнтрацыя – 14, дапушчальная – да 8, а тут – 12. Трэба тэрмінова нешта рабіць. Тры тыдні ад мясцовых уладаў ніякіх рухаў. Перакідваюць адзін адному, нічога не робяць. Поўная некампетэнтнасць і нежаданне штоосьці рабіць і кантраляваць. І пры гэтым Ліс нам абяцаў, што будзе кантроль. Каб мы тут не стаялі, увогуле нічога не было б. Хоць паліва з атамнай электрастанцыі перапрацоўвай, ніхто б не зварухнуўся.

Неўзабаве пасля таго, як актывісты агалосілі вынікі тэсту, брыгада рабочых спрабавала перакачаць вадкасць з гэтых сховішчаў у каналізацыю. Гэтаму перашкодзілі актывісты. Пазней да люкаў па перыметры завода прыварылі металічныя канструкцыі і навесілі на іх замкі. „Ва ўсім астатнім – пакуль ціха, рабочых, якія перыядычна прыязджаюць на завод, сталам меней і весці сябе яны сталі адэкватней. Нецэнзурнай лаянкі ад іх у адрас актывістаў зараз амаль не пачуеш, чаго не было раней”, – падсумаваў Алег Вялаў. Па словах вартаўнікоў, відавочных рухаў з боку ўладаў і кантралюючых органаў ля заводу не назіраецца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасцейскі раён