“Свінцовая варта” ў Берасці не спыняецца



Актывісты заклікаюць далучацца да „Свінцовай варты” і прымаць удзел у назіранні за шкоднай вытворчасцю.

Створаны адмысловы графік, згодна якому адбываецца дзяжурства штодня, — распавяла адная з удзельніцаў Ірына:

– Дзяжурства як ішло, так і ідзе – круглыя суткі. Нічога не абудзецца без нашага ўдзелу. Любы жадаючы можа сюды прыйсці. Выстаўляем графік і кожны пазначае, калі яму зручна. У нас ёсць чалавек, які ўсё каардынуе, мы, чальцы усіх групаў, пакінулі гэтай жанчыне свае тэлефоны.

Каб далучыцца да “Свінцовае варты”, неабходна звязацца праз адмысловыя суполкі ў мэсэнджарах з адказнай асобай. Назіранне за працай акумулятарнага завода ідзе кругласуткава.

Нагадаем, што грамадская кампанія супраць акумулятарнага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені 2018 года. Штонядзелю пратэстоўцы зьбіраюцца на плошчы Леніна ў цэнтры Берасьця.

Беларускае Радыё Рацыя