Свіслацкая міліцыя выклікае барда Зміцера Захарэвіча



Свіслацкая міліцыя выклікае барда Зміцера Захарэвіча ў раённы цэнтр. У Менск творцу і грамадскаму актывісту прыйшла позва. У ёй паведамляецца, што ў дачыненні да яго вядзецца адміністрацыйны працэс.

zaharevich-zmicer-16

Відавочна, што гутарка ідзе пра ўдзел у адзначэнні Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які традыцыйна прайшоў у Свіслачы і Якушоўцы 30 кастрычніка. Зміцер Захарэвіч у той дзень прачытаў верш ля помніка Рамуальду Траўгуту ў цэнтры гораду.

Свіслацкі РАУС за подпісам А. В. Песняка выклікае Захарэвіча на 17 лістапада да начальніка ООПП Паўлючэні Д. В. Дзмітрый Паўлючэня вядомы многім грамадскім актывістам па адміністрацыйных працэсах мінулых гадоў, на іх ён выступаў раней як сведка.

Напомнім, што 18 лістапада павінен адбыцца „разгляд” адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Юры Глебіка, свіслацкага грамадскага актывіста, які заўсёды бярэ актыўны ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 году і неаднаразова незаконна пераследаваўся мясцовай міліцыяй і незаконна засуджваўся да штрафаў судом Свіслацкага раёну.

harodniaspring.org