Свята 100-годдзя БНР у Гародні: маем праблемы з электрычнасцю і фінансамі
Арганізатары грамадскага камітэта па святкаванню 100-годдзя БНР у Гародні заявілі, што месца прапанаванае ўладамі гораду для правядзення мітынга-канцэрту не прыдатнае для вялікага свята, бо адсутнічае магчымасць падключэння электрычнасці.
Пра гэта заявіў кіраўнік гарадзенскай арганізацыі “Гавары Праўду” Зміцер Бандарчук:
– Гэтае пытанне я ўжо падняў у гарвыканкаме і яны пагадзіліся, што тэхнічна гэта зрабіць ужо немагчыма. І яны бачуць гэтую праблему, што ёй трэба займацца сістэмна і зрабіць гэтае месца прыдатным для правядзення масавых мерапрыемстваў. Але ўжо зрабіць не паспеем. Таму ў нас застаецца адзіны магчымы шанец – рабіць гэта з дапамогай генератараў, акумулятараў. Тэхнічна будзем неяк так рабіць. На сённяшні дзень праблема толькі ў тым, каб мы сабралі дастатковую колькасць грошай, каб усё было вырашальна.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў канстатуе, што другой вельмі важнай праблемай ёсць збор сродкаў на правядзенне мерапрыемства.
– Збіраем грошы. Распаўсюджваем інфармацыю пра тое, дзе можна паўдзельнічаць у фінансаванні мерапрыемства, куды можна пазваніць, каб я ці Дзіма пад’ехалі. На „Талацэ” размешчаны некаторыя ўмовы, калі нейкая структура, ці асоба пералічвае пэўную суму, якія выгоды яны з гэтага атрымаюць, пэўныя бонусы – ці падзяка са сцэны, ці магчымасць побач са сцэнай усталяваць рэкламу са сваім лагатыпам. І самая вялікая сума – магчымасць на самой сцэне размясціць рэкламу з надпісам, ці з лагатыпам сваёй фірмы.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
25 сакавіка 2018 года ў Каложскім парку Гародні плануюцца на мерапрыемстве да 100-годдзя БНР выступы музычных гуртоў, ужо ёсць дамовы з гуртамі «Гаротніца», HandMade і Trollwald.
Беларускае Радыё Рацыя
