Свята вышыванкі ў Баранавічах
У цэнтры Баранавіч адбылося свята вышыванкі. Сабраліся актывісты горада ў вышыванках. Прыехалі госці з Менска: кіраўнік руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык і бард Зміцер Захарэвіч. Скараціла праграму свята дажджлівае надвор’е, кажа адзін з арганізатараў імпрэзы Уладзімір Гундар:
– Адкрылася свята, пасля правялі віктарыну па вышыванцы і гісторыі Беларусі. Выступіў менскі бард Зміцер Захарэвіч са сваімі патрыятычнымі нацыянальнымі спевамі. Бралі слова ўдзельнікі імпрэзы. Дарэчы, выступіла мая дачка з вершам.
Паводле Уладзіміра Гундара, над удзельнікамі свята ўвесь час лунала вялікае бел-чырвона-белае палотнішча. Да свята праяўлялі цікавасць гараджане, якія праходзілі ля плошчы. І хоць мерапрыемства не было масавым, але прайшло жыва і цікава.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы