У праваслаўных вернікаў цыкл калядных святкаў
У праваслаўных вернікаў да Вадохрышча, 19 студзеня, трываюць калядныя святкі. У старажытнасці гэты перыяд займаў першае месца ў гадавым коле земляробчых абрадаў і святаў. З прыняццем хрысціянства на Беларусі абраднасць святкавання Калядаў шчыльна пераплялася з народнымі звычаямі.
“У гэтыя дні людзі павінны дзяліцца любоўю і радасцю”, – адзначыў святар пінскай епархіі Аляксандр Лаўрыненка:
– Пячора, у якой нарадзіўся Хрыстос, была халоднай. Вось такімі бываюць нашыя сэрцы, але яны растапляюцца любоўю. Якой? Нашай, адно да аднаго. І калі мы дорым сваю любоў бліжняму, абавязкова яна вярнецца да нас. Мы, закліканыя быць з Богам, павінны памятаць адно, што Бог нам даруе сябе, даруе сваю любоў. Бог і ёсць любоў.
Бліжэйшае свята з каляднага цыклу прыпадае на 13 студзеня – Шчодры вечар. Таксама вядомае, як “Стары Новы год”. Гэтае свята характэрна для тых краінаў, цэрквы якіх адзначаюць Раство па юліянскім календары – 7 студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: beleparh.ru