Святар Міхаіл Лабковіч: Трэба праяўляць здаровы сэнс
У праваслаўных вернікаў пачаўся перадвялікодны тыдзень прысвечаны ўспаміну апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста.
Звычайна ў гэтыя дні царквы напоўненыя людзьмі, але сёлета, ва ўмовах пандэміі каронавіруса, Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заклікаў святароў і вернікаў строга прытрымлівацца санітарных нормаў рэкамендаваных Міністэрствам аховы здароўя.
„Набажэнствы ніхто не адмяняе, але трэба праяўляць здаровы сэнс”, – кажа святар Міхаіл Лабковіч:
– Просьба да людзей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі па ўзросту, па медычных паказчыках, пры першых прызнаках ВРІ знаходзіцца на самаізаляцыі. Вельмі складана кантраляваць вялікую колькасць удзельнікаў. Знаходзіцца дома – гэта не грэх, як некаторыя думаюць, гэта асаблівая мера, калі мы можам пабыць з блізкімі, знаёмымі, і з асаблівай малітвай у сэрцы сустрэць гэтыя святы.
Іерархі Праваслаўнай царквы ў Беларусі заклікалі святароў праводзіць асвячэнне велікоднай ежы выключна на прыхрамавых тэрыторыях пад адкрытым небам.
Беларускае Радыё Рацыя