Святару Генрыху Акалатовічу з Валожына выставілі абвінавачванне
Святару Генрыху Акалатовічу з Валожына выставілі абвінавачванне. Затрыманаму святару абраная мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту і ён застаецца за кратамі — гэта азначае, што яму выставілі абвінавачванне, піша katolik.life.

Раней для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы і прадукты. У першыя дні пасля затрымання святару ўдалося перадаць толькі прадметы гігіены, бялізну і таблеткі — ён пераносіць сур’ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў. Што менавіта ставіцца святару ў віну, застаецца невядомым. Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра справу ксяндза Генрыха Акалатовіча дагэтуль няма, дзяржаўныя органы пакуль маўчаць.
Генрых Акалатовіч — вядомы і паважаны ў Беларусі святар, які яшчэ з савецкіх часоў дапамагаў адраджаць Каталіцкую царкву ў рэгіёнах.
