Святары заклікаюць не ствараць натоўпу ў храмах



Каб пазбегнуць натоўпу ў храмах, асвячэнне велікодных страў пачалося сёння ўдзень. Таму праваслаўных вернікаў заклікаюць не чакаць усяночных набажэнстваў, а з розумам разлічыць час для асвячэння.

Кажа святар Міхаіл Лабковіч:

– Прыйсці ў зручны час, асвяціць, памаліцца, запаліць свечку ў праваслаўным храме, памаліцца за сваіх родных і блізкіх. Малітва адбываецца ў храме штодзень, і свята Пасхі не прымяншаецца тым, у які час вы прыйдзіце. Таму прашу вас аднесціся з разважлівасцю і размеркаваць свой час так, каб не рабіць ажыятажу і кучнасці ў праваслаўным храмах у гэты дзень.

Іерархі Праваслаўнай царквы заклікалі вернікаў устрымацца ад наведвання храмаў. Сачыць за велікоднымі набажэнствамі магчыма па тэлебачанні альбо анлайн-трансляцыям праз Інтэрнэт. А асвячэнне дазваляецца зрабіць святой вадой у хатніх умовах.

Беларускае Радыё Рацыя