Святкаванне 101БНР адбудзецца пры любым надвор’і
Заява Аргкамітэта святкавання 25 Сакавіка пра неабходнасць супольных дзеянняў
Непрызнанне беларускімі ўладамі нацыянальнага свята — Дня Волі — не павінна спыніць ушанаванне важнай для шматлікіх беларусаў даты.
Шматтысячнае святкаванне 100 год БНР атрымалася, дзякуючы супольнаму намаганню ўсіх дэмакратычных сіл краіны, толькі калі мы аб’яднаныя, мы можам дамагчыся паспяховых вынікаў.
Сённяшняя разрозненасць палітычных і грамадскіх лідараў у справе падрыхтоўкі да 101 гадавіны абвяшчэння БНР дае падставы ўладам адмаўляць у дазволе на ўсе прапанаваныя фарматы і маніпуляваць сітуацыяй.
Аргкамітэт святкавання 25 Сакавіка заклікае прадстаўнікоў грамадскіх і палітычных сілаў, культурніцкіх ініцыятываў на публічанае абмеркаванне пра фармат святкавання Дня Волі 2019.
Абмеркаванне пройдзе 7 сакавіка, у 11.30, офіс БСДП па папярэдняй дамове (кантактная асоба +375447405697 Вольга Быкоўская)
Юрый Губарэвіч, старшыня Руху «За Свабоду»
Ігар Барысаў, старшыня БСДП
Віталь Рымашэўскі, сустаршыня партыі БХД
Мікалай Казлоў, в.а. старшыні АГП
Паводле прэс-рэлізу