Святкаванне Дня роднай мовы ў Гомелі



Курсы “Мова нанова” ў Гомелі распачалі святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы. У межах заняткаў удзельнікі спявалі разам беларускія песні, дэкламавалі вершы, гулялі ў гульні і танцавалі беларускія танцы. Вядоўца курсаў “Мова нанова” Андрэй Мельнікаў распавёў пра святкаванне Дня роднай мовы.

– Мы пачыналі са спеваў, а спевы так выдатна разаграваюць. «Купалінка», наадварот, усіх разбудзіла, і госці ўжо спявалі на пад’ёме. Чытанне вершаў – гэта файна, тым больш што цікавы падбор вершаў атрымаўся: розная тэматыка, розная інтанацыя, розныя людзі – гэта заўсёды цікава. А пасля – гульня ў кракадзіла. Увогуле, усе разварушыліся і пайшло так жвава. Нават тыя, хто заснуў на вершах, прачнуліся адразу. Ну, і танцы на заканчэнне. Што яшчэ трэба, каб свята ўдалося? Танцы і пачастункі.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла па прапанове ЮНЭСКА ў 1999 годзе. Мэта Міжнароднага дня роднай мовы – усведамленне моўных традыцыяў.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель