Святкаванне Дня Волі ў Менску пераносіцца на пазнейшы час
Святкаванне Дня Волі, якое павінна было адбыцца ў Менску 22 сакавіка, перанесена на нявызначаны тэрмін, да сканчэння пандэміі каронавірусу, – паведаміў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, сябра аргкаміэта па святкаванні Дня Волі Віталь Рымашэўскі:
– Яшчэ тыдзень таму я заклікаў да пераносу Дня Волі на іншую дату, таму што я лічу, што калі ўлады не рэагуюць сур’ёзна на пагрозу каронавіруса, то дэмакратычныя сілы, прынамсі, павінны даваць прыклад. Мы перанеслі святкаванне ў гэтым годзе Дня Волі, магчыма, на летнюю дату, калі скончыцца эпідэмія, дзеля бяспекі людзей. Гэтае рашэнне правільнае, адказнае. І заклікаю ўлады браць прыклад.
Хаця на паседжанні аргкамітэту па святкавані Дня Волі не абышлося без дыскусій, рашэнне аб пераносе было прынята адзінагалосна, – сказаў Віталь Рымашэўскі.
Беларускае Радыё Рацыя