Святлана Алексіевіч адзначае 70-годдзе



Нобелеўскі лаўрэат у галіне літаратуры Святлана Алексіевіч адзначае 70-годдзе. Вучаніца Васіля Быкава і Алеся Адамовіча – так прадстаўляецца пісьменніца, якая атрымала самую прэстыжную ўзнагароду за сваю творчасць.

Аўтарка твораў «У вайны не жаночае аблічча», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» распавядае пра прынцып свайго жыцця.

— У мяне ў жыцці шмат чаго было: мяне судзілі за кнігу, мяне выкідалі з працы, я была вымушана з’ехаць у эміграцыю. Але ведаеце, па вялікім рахунку, гэта мяне не мяняла, я намагалася спакойна рабіць сваю справу. Іншага выйсця папросту няма.  

Святлана Алексіевіч нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага. Скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу Петрыўскага раёна. Першая кніга Алексіевіч – «У вайны не жаночае аблічча» – выйшла ў свет у 1985 годзе і заснаваная на расповедах жанчын пра ІІ Сусветную вайну.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель