Святлана Алексіевіч: Не дачакаецеся!
Святлана Алексіевіч абвергла паведамленні пра сваю смерць.
Паведамленне пра «смерць» нобелеўскай лаўрэаткі з’явілася ў твітэры нібыта міністра культуры Францыі. 18 траўня а 12-й гадзіне ў падробленым твітэры Франсуазы Нісэн з’явілася жудаснае паведамленне: «Толькі што мне паведамілі жудасныя навіны: памерла Святлана Алексіевіч. Пакуль гэта ўся інфармацыя ».
Святлана Алексіевіч зараз знаходзіцца ў Сеуле на прэзентацыі сваёй кнігі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Дзержинск.by
