Святлана Алексіевіч: Спачатку дэмакратыя, а пасля мова
Журналісты сваёй працай могуць паляпшаць дыялог у грамадстве на тэму культурнай разнастайнасці.
Галоўны вектар такога дыялогу ў Беларусі падчас онлайл-лекцыі Медыйнай прэміі ADAMI акрэсліла пісьменніца Святлана Алексіевіч:
– У нас сапраўды склаўся трагічны лёс у нашага народа з мовай. Таму ў нас толькі адно выйсце – спачатку дэмакратыя, а пасля мы будуем нацыянальную дзяржаву. Калі мы будзем толькі казаць і плакаць пра сваю мову, а не змагацца за дэмакратыю, то нічога не будзе. Спрачалася калісьці нават з Зянонам Пазьняком, ён жа казаў, што спачатку мова, а потым дэмакратыя. І ў выніку – жыве пенсіянерам у Нью-Ёрку.
На думку Святланы Алексіевіч, у адказ на выклікі часу па ўсім свеце і Беларусі ключавым застаецца смеласць медыя-прасторы казаць праўду.
Беларускае Радыё Рацыя