Святлана Алексіевіч: У Расею я не страціла веры
Нобелеўскай прэміі па літаратуры ўдастоена Святлана Алексіевіч, першы аўтар з постсавецкай прасторы, рускамоўная пісьменніца з Беларусі. Прысуджэнне ёй прэстыжнай узнагароды не выклікала энтузіязму ні ў роднай Беларусі, дзе кнігі Алексіевіч не друкуюць ужо 20 гадоў, ні ў той частцы расейскага грамадства, якая не прымае крытыкі дзеючай улады. Euronews пагаварыў са Святланай Алексіевіч аб Нобелеўскай прэміі, лётчыцы Надзеі Саўчанка і шырэй – пра вайну і мір.
